Вайсковыя нататкі
1 месяц Сёння 2 ліпеня, заўтра дзень Незалежнасці, выхадны дзень, і мы наводзім ПХД. Робім пену, раскідваем па падлозе, тром палацёрамі і збіраем анучамі. Прашароўваем тумбачкі, вокны і ложкі ад пылу, наводзім парадак. Такое прыбіранне тут штосуботу. Толькі што прыбраў пакой «Адпачынку і інфармавання», каб новай працы не падкінулі, пахадзіў туды-сюды з анучай, тут і зʼявілася ідэя запісаць свае ўражанні ад арміі. Увесь першы дзень, 28 траўня, мы сядзелі ў ваенкамаце, бо цягнік на Слуцк адпраўляўся гадзін у 7, а сабралі нас а 9 раніцы, кажуць, гэта робіцца, каб…continue reading →