Вайсковыя нататкі

Вайсковыя нататкі

1 месяц      Сёння 2 ліпеня, заўтра дзень Незалежнасці, выхадны дзень, і мы наводзім ПХД. Робім пену, раскідваем па падлозе, тром палацёрамі і збіраем анучамі. Прашароўваем тумбачкі, вокны і ложкі ад пылу, наводзім парадак. Такое прыбіранне тут штосуботу. Толькі што прыбраў пакой «Адпачынку і інфармавання», каб новай працы не падкінулі, пахадзіў туды-сюды з анучай, тут і зʼявілася ідэя запісаць свае ўражанні ад арміі.      Увесь першы дзень, 28 траўня, мы сядзелі ў ваенкамаце, бо цягнік на Слуцк адпраўляўся гадзін у 7, а сабралі нас а 9 раніцы, кажуць, гэта робіцца, каб…continue reading →
Вандроўка ў Косаўскі замак

Вандроўка ў Косаўскі замак

     Так ужо склалася, што праз пару дзён я сыходжу ў войска. Я зараз канешне ўтрырую, але гэта нечым нагадвае навіну пра хуткую смерць (як гэта здараецца ў жыццесцвярджальных фільмах). Разумееш што часу засталося мала і трэба паспець зрабіць усё тое, што адкладаў шмат месяцаў. Адной з такіх задач было падарожжа ў Косаўскі замак, унікальны помнік неагатычнай архітэктуры 19 стагоддзя. Вандалін Пуслоўскі – буйны прамысловец і аматар мастацтваў. Менавіта ён у 1838 годзе пачаў у Косава будаванне раскошнага палаца. Нажаль вайны дрэнна адбіваюцца на архітэктуры, косаўскі замак не выключэнне.      …continue reading →
Новае відэа на песню NIZKIZ — Цемра

Новае відэа на песню NIZKIZ — Цемра

У лістападзе 2016 года я прыехаў на сесію ў Менск. Увечары, пакiнуўшы рэчы ў інтэрнаце, вырашыў выйсці на шпацыр, паслухаць музыку. Дзіва што! Якраз выйшаў новы альбом AKUTE, які ўжо быў спампаваны і чакаў, каб б яго паслухалі. А што лепш падыходзіць для саўндтрэка да начнога шпацыру ў адзіноце? Адна песня мне асабліва спадабалася, яна звалася «Крэк уперад». Тады і з’явілася жаданне зрабіць маё першае lyrics video. Доўга штосьці прыдумляць не давялося, канцэпцыя нарадзілася ў той жа вечар. Здавалася, у маёй галаве ўсё ўжо гатова, заставалася толькі сесці за кампутар і перавесці ўсё…continue reading →