У лістападзе 2016 года я прыехаў на сесію ў Менск. Увечары, пакiнуўшы рэчы ў інтэрнаце, вырашыў выйсці на шпацыр, паслухаць музыку. Дзіва што! Якраз выйшаў новы альбом AKUTE, які ўжо быў спампаваны і чакаў, каб б яго паслухалі. А што лепш падыходзіць для саўндтрэка да начнога шпацыру ў адзіноце? Адна песня мне асабліва спадабалася, яна звалася «Крэк уперад». Тады і з’явілася жаданне зрабіць маё першае lyrics video. Доўга штосьці прыдумляць не давялося, канцэпцыя нарадзілася ў той жа вечар. Здавалася, у маёй галаве ўсё ўжо гатова, заставалася толькі сесці за кампутар і перавесці ўсё ў відэа фармат.

Наступным стала відэа на песню NAVI BAND & Яўгена Грышкаўца — Калыханка. Не ведаю, заўважна ці не, але натхняўся я карцінай аднаго вядомага мастака. А яшчэ NAVI якраз на Еўрабачанне збіраліся, ну… самі разумееце)

За апошняе відэа, я ўзяўся з вялікім запалам, таму што песня цікавая, "кантрасная". Але зрабіўшы палову, чамусьці завяз, а рабіць на адвялі не хацелася, таму працэс зацягнуўся. А яшчэ хацелася зрабіць штосьці новае і сканцэнтравацца не на словах, а на музыцы
Сёння з радасцю магу казаць, што відэа гатова і я задаволены, спадзяюся і вам спадабаецца!

Leave a Comment

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *